Святаслаў Вакарчук заклікаў выкарыстоўваць родную мову, каб не стацца «соотечественниками»Фронтмэн г…

Святаслаў Вакарчук заклікаў выкарыстоўваць родную мову, каб не стацца «соотечественниками»

Фронтмэн гурта «Океан Эльзи» падзяліўся меркаваннем адносна таго, як улады Расеі намагаюцца спрасціць атрыманне расейскага грамадзянства, надаць статус «суайчынніка» і выдаваць пашпарты расейскамоўнаму насельніцтву «малых нацыянальнасцяў», якія «спрадвеку жылі на тэрыторыі Расеі». У тым ліку беларусам і ўкраінцам.

«Кожны, хто мае родную мову, якая адрозніваецца ад іншых, мае шчасце і падарунак ад Бога. Мы вельмі падтрымліваем нашых беларускіх братоў у гэтым, каб яны выкарыстоўвалі сваю цудоўную беларускую мову. Яна вельмі прыгожая, і на ёй так шмат прыгожага напісана. Ад Янкі Купалы да сучасных прыгожых спеваў беларускіх рок-музыкаў. Мы вас у гэтым падтрымліваем!»

Крыніца

@menskrazam_info