Ствараючы БеларусьФотапраект пра станаўленне незалежнай Беларусі30 гадоў незалежнасці Беларусі — гэт…

Ствараючы Беларусь
Фотапраект пра станаўленне незалежнай Беларусі

30 гадоў незалежнасці Беларусі
— гэта гісторыя таго, як мяняліся грамадства, каштоўнасці і людзі. Як мянялася савецкая рэспубліка, якая пасля распаду СССР стала суверэннай дзяржавай.

Нам трэба было прайсці праз шмат што: пераасэнсаваць уласную гісторыю і калектыўную тоеснасць, стварыць дзейныя дэмакратычныя інстытуты, вярнуць сэнс выразу «правы чалавека» і трансфармаваць эканоміку.

Фотапраект «Ствараючы Беларусь» паказвае, як МЫ гэта рабілі. МЫ — гэта грамадства, якое нарадзілася за 30 гадоў: грамадзянскія ініцыятывы, прафесійныя супольнасці і тыя, хто асабіста імкнуўся ўплываць на тое, што адбываецца.

@menskrazam_info