Дуэт “Простымі словамі”, у якім спяваюць Кірыл і Ганна, ўжо досыць даўно адгукаецца на актуальныя па…

Дуэт “Простымі словамі”, у якім спяваюць Кірыл і Ганна, ўжо досыць даўно адгукаецца на актуальныя падзеі сваімі прыпеўкамі. З ютубу прыйшлі і ў цікток, дзе таксама адшукалася ўдзячная аўдыторыя, сярод якой нямала ўкраінцаў.

Беларускія ціктокеры @prostymislovami ў гэты страшны час застаюцца ў Кіеве, яны запісваюць відэа, сугучныя агульнай атмасферы, публікуюць іх у тым ліку з нашым хэштэгам #BelarusWithUkraine

Дарэчы, ролікі з пазнакай #BelarusWithUkraine ужо паглядзелі мільён разоў! Далей – болей!