Красавік – добры час для перасадкі дрэваў. Каліна, рабіна, крушына ўпрыгожаць участак і пачастуюць …

Красавік – добры час для перасадкі дрэваў. Каліна, рабіна, крушына ўпрыгожаць участак і пачастуюць насякомых нектарам, калі заквітнеюць увесну, а ўзімку падораць свае ягады і насенне птушкам.

Ты можаш бясплатна атрымаць саджанцы з лесу, прычым без абмежаванняў па колькасці.

Як гэта зрабіць?

1. Звярніся ў найбліжэйшае лясніцтва ці лясгас.

2. Яны дадуць табе пералік аб’ектаў, на тэрыторыі якіх можна выкапаць саджанцы.

3. Не выкопвай дрэвы самастойна, гэта забаронена. Супрацоўнікі лясніцтва пакажуць, дзе і якія пароды дрэваў можна выкопваць.

4. Высадзі дрэва на сваім участку. Май на ўвазе, што найлепш прыжываюцца маладыя дрэвы да 3 гадоў.

Дрозд-піскун (рябинник) на рабіне, аўтар – Ліза Лёўкіна.