​Беларуская баскетбалістка, свабодная спартсменка Кацярына Сныціна адкрывае збор для валанцёрскай ар…

Вольны Захад інфа

Беларуская баскетбалістка, свабодная спартсменка Кацярына Сныціна адкрывае збор для валанцёрскай арганізацыі “Печерські котики” ва Украіне.

Дарагія сябры! Я ведаю, як нам усім хочацца дапамагчы братам-украінцам хутчэй скончыць вайну. Многія з нас не ведаюць, за што хапацца, хочацца зрабіць усё і адразу. Але нельга асягнуць неабсяжнае. Таму я, прытрымліваючыся тэорыі малых спраў, абвяшчаю мой асабісты дабрачынны збор для валанцёрскай арганізацыі “Печерські котики” ў Кіеве.

Валанцёрская арганізацыя “Печерські коцікі” сфарміраваная на базе кнігарні “Сенс” у Пячэрскім раёне горада Кіева.

З першых дзён вайны хлопцы дапамагаюць пажылым жыхарам раёна з лекамі, прадуктовымі наборамі і іншымі запытамі, фармуюць адпраўкі гуманітарнай дапамогі ў населеныя пункты, якія знаходзяцца ў непасрэднай блізкасці ад баявых дзеянняў, а таксама рэгулярна выконваюць запыты УСУ і ТРА.

Мы з вамі можам дапамагчы гэтым выдатным людзям! Каштоўная любая сума. Нават невялікае ахвяраванне можа дапамагчы тым, хто цяпер мае патрэбу ў нашай падтрымцы.

Збор сродкаў ажыццяўляецца ў “Монобанк” на рахунак кіраўніка Цэнтра — Oleksii Erinchak. Дапамагчы можна па наступных рэквізітах:

Грыўна:
5375414127087459

UA153220010000026207300170342

Даляр:
UA483220010000026203307637332

Еўра:
UA623220010000026006310002333