Беларускі покерыст Мікіта Бадзякоўскі адзначыў перамогу ў турніры 2022 Super High Roller Series Euro…

Беларускі покерыст Мікіта Бадзякоўскі адзначыў перамогу ў турніры 2022 Super High Roller Series Europe, разгарнуўшы сцяг Украіны!

Сваю перамогу Мікіта адзначыў з разгорнутым сцягам Украіны, выказаўшы тым самым падтрымку народу Украіны ў барацьбу з расейскім агрэсарам.

Ён напісаў:

Я падтрымліваю Украіну і турбуюся за яе. Ваенная агрэсія Расіі з’яўляецца адназначным злом… ніколі не позна прызнаць памылкі і змяніць пазіцыю. Не вайне!

Мікіта Бадзякоўскі — самы паспяховы турнірны гулец у покер у гісторыі Беларусі з агульным выйгрышам больш чым у $28 млн.

Facebook | YouTube | Instagram | Twitter | Падтрымаць фонд