Добрай раніцы, Захад! Сёння #МоўнаяСерада і мы працягваем нашу традыцыю размаўляць у чаце па-беларус…

Добрай раніцы, Захад! Сёння #МоўнаяСерада і мы працягваем нашу традыцыю размаўляць у чаце па-беларуску. Цягам дня будуць пасты, прысвечанныя культуры, гісторыі і мовазнаўству, каб дапамагчы нам усім стварыць сабе трохі беларускамоўнага асяроддзя.

Што дапаможа пачаць гаварыць па-беларуску хутчэй:

Сайт mova.how аб’ядноўвае беларускамоўныя праекты зь лекцыямі, музыкай, кіно, падкастамі, навінамі і іншым, а таксама курсы вывучэньня мовы.

audiobooks.by — навігатар па аўдыёкнігах на беларускай мове і беларускіх аўтараў. Тут можна знайсьці аўдыёкнігі сучасных аўтараў і клясыкаў, дзіцячую літаратуру.

Суполка ФБ «Вольная мова» ладзіць онлайн-гутаркі на беларускай мове на розныя тэмы.