Як пераключыць свой тэлеграм на беларускую мову?Усяго каля 12% чытачоў нашага канала карыстаюцца бел…

Як пераключыць свой тэлеграм на беларускую мову?

Усяго каля 12% чытачоў нашага канала карыстаюцца беларускамоўным інтэрфейсам месенджара. Магчыма, хтосьці не ведае, што памяняць мову вельмі проста: як на камп’ютары, так і на смартфоне.

Проста заходзьце ў наладкі, а там трэба выбраць укладку «Мова» і выбраць у спісе беларускую. Усё!

Альбо ёсць яшчэ прасцейшы варыянт — перайсці па гэтай спасылцы: t.me/setlanguage/be

Можаце пераслаць гэты тэкст сваім сябрам і блізкім.