Вайскоўцы моўчкі назіралі, як у 2020 годзе катавалі бяззбройных людзей (а некаторыя і самі забівалі, як мы ведаем са справы Шутава).
Зараз яны сустракаюць расейскае войска хлебам-соллю, прывозяць ім зброю і дазваляюць карыстацца інфраструктурай. Калі генералам скажуць заўтра змяніць лукашэнкаўскі сцяг на пуцінскі, яны зробяць гэта праз пяць хвілін.
Войска Лукашэнкі пакуль няма ва Украіне толькі таму, што салдаты і афіцэры баяцца стаць угнаеннем. А яшчэ таму, што Лукашэнка баіцца страціць сілавую падтрымку ўнутры краіны. У ніх не назіраецца маральных ваганняў — толькі страх і жаданне захаваць уладу.
У нас няма інструментаў уплыву на афіцыйнае войска. Але зараз адбываецца нешта вельмі істотнае – фармуецца альтэрнатыўная сіла. Ва Украіне створаны беларускі батальён імя Каліноўскага.
Навошта падтрымліваць гэтых хлопцаў?
— Яны дапамагаюць украінцам там, дзе яны больш за ўсё маюць патрэбу ў дапамозе — на поле бою.
— Гэтыя мужныя людзі ратуюць гонар і годнасць беларусаў, якія не жадаюць быць саўдзельнікамі Лукашэнкі і Пуціна.
— У будучыні яны cтануць асноўнай сілай, якая дапаможа “беларусам з кветкамі” перамагчы Лукашэнку ці той “апарат“, які застанецца пасля яго смерці.
Як падтрымаць беларускія батальёны?
Калі у вас ёсць вайсковы досвед ці жаданне яго атрымаць, запісацца ў батальён можна праз Тэлеграм-бота Батальёна КК: @BelarusAndUkraineBot
Новай беларускай арміі таксама можна дапамагчы грашыма (у тым ліку крыптой) або гуманітаркай.
Рахункі ды кантакты батальона Кастуся Каліноўскага
Калі Украіна прайграе, ніякай вольнай і незалежнай Беларусі існаваць не будзе. Калі Украіна выстаіць, то шанец ёсць.
Слава Україні! Жыве Беларусь!
&