Беларуска Наталля Пятровіч шукае бацьку, які знік у Бучы 16 сакавіка. Генадзь Шчэрбань вырашыў не эв…

Беларуска Наталля Пятровіч шукае бацьку, які знік у Бучы 16 сакавіка. Генадзь Шчэрбань вырашыў не эвакуявацца з горада — застаўся прыглядаць за параненай жанчынай сталага веку.

Шчэрбаня няма ў спісах загінулых у Бучы. Наталля ўпэўненая, што яе бацьку разам з іншымі мужчынамі маглі вывезці на тэрыторыю Расіі ці Беларусі — як уцекача ці як палоннага.

“Я вельмі прашу ўсіх уважліва паглядзець на яго фатаграфію. Калі вы яго недзе ўбачыце — можа быць, у навінах па тэлевізары — адразу напішыце мне”, — просіць дзяўчына.

Кантакты для сувязі:

+380 507 746 854;
@euroradio_minsk (мы адразу перадамо інфармацыю Наталлі).