«Ведай і барані свае правы»: захапляльны відэакурс па правах чалавека для пачаткоўцаўКароткі відэаку…

«Ведай і барані свае правы»: захапляльны відэакурс па правах чалавека для пачаткоўцаў

Кароткі відэакурс па правах чалавека пад назвай «Ведай і барані свае правы», створаны камандай аднадумцаў і экспертаў, з’явіўся на ютуб-канале «pravybarani».

У дзесяці відэароліках, у даступнай форме распавядаецца пра асноўныя паняцці правоў чалавека, іх сувязь з дзяржавай і грамадствам, спецыфіку іх выкарыстання ў розных сферах жыцця.

Першая частка — уводная, у ёй распавядаецца гісторыя абароны правоў чалавека, пачынаючы са старажытнасці. Наступныя серыі маюць пераважна тэматычны характар, паказваюць эвалюцыю правоў чалавека ў пэўных галінах, тлумачаць іх універсальнасць і абавязковасць у сучасным цывілізаваным свеце.

Таксама ў відэакурсе раскрываецца сутнасць дачыненняў чалавека і дзяржавы, адрозненне грамадскай актыўнасці па абароне правоў чалавека ад палітычнай дзейнасці.