З’явіўся новы набор паштовак «У сэрцы Беларусь» створаны на малюнках і тэкстах Паўла Севярынца Жонка…

З’явіўся новы набор паштовак «У сэрцы Беларусь» створаны на малюнках і тэкстах Паўла Севярынца

Жонка палітвязня Вольга Севярынец паведаміла, што цяпер можна набыць набор паштовак з новымі малюнкамі Паўла:

«За гэтыя амаль два гады Павел даслаў каля 200 лістоў мне і каля 100 лістоў сыну, большасць якіх з малюнкамі. Усе малюнкі і лісты мы з пяшчотай захоўваем, перачытваем, а некаторыя ілюстрацыі далей ідуць сваім шляхам у паштоўках і разлятаюцца па свеце.

Мы, як і планавалі, паспелі да Вялікадня і хочам парадаваць сяброў і проста добрых людзей новым наборам паштовак. Гэты набор называецца “У сэрцы Беларусь”. Цытаты і малюнкі ў гэтым наборы паштовак цалкам новыя».


Набыць набор можна па спасылцы.

Пакінуць свой водгук на паштоўкі і падтрымаць Севярынца можна па адрасе: ПК №17. 213004, г. Шклоў, вул. 1-я Заводская, 8, Павел Канстанцінавіч Севярынец