Не ведаеш, чым заняцца на выхадных? Самы час падрыхтавацца да Chess Solidarity Cup. Мы зрабілі падбо…

Вольны Захад інфа

Не ведаеш, чым заняцца на выхадных? Самы час падрыхтавацца да Chess Solidarity Cup. Мы зрабілі падборку з пяці крутых фільмаў пра шахматы:

1⃣ “Ход каралевы”

Безумоўны №1 у нашым спісе. “Ход каралевы” — самы папулярны міні-серыял у гісторыі Netflix. 2 прэміі “Залаты глобус”, 11 прэмій “Эмі” і прэмія Гільдыі кінаакцёраў ЗША кажуць самі за сябе. “Ход каралевы” — гэта выдуманая гісторыя Бэт Харман, якая імкнецца стаць лепшай шахматысткай свету, выпрабоўваючы пры гэтым праблемы з алкаголем і наркотыкамі. Да серыяла прывязвае неверагодная любоў да шахмат і ўсім, што іх атачае.

2⃣ “Ахвяруючы пешкай”

Фільм распавядае пра геніяльнага, але адыёзнага гросмайстра Бобі Фішэра і ягонага паядынку за званне чэмпіёна свету з Барысам Спаскім. Дзеянні адбываюцца ў самы разгар Халоднай вайны, таму шахматны матч ператвараецца ў барацьбу за інтэлектуальную перавагу двух дзяржаў.

3⃣“Шахматыст”

“Шахматыст” — гэта французскі фільм з Жэрарам Дэпардзье ў галоўнай ролі. У фільме апавядаецца пра юнага шахматыста Фахіма, які вымушаны пакінуць Бангладэш і пераехаць у Францыю. Там юнак знаёміцца з гросмайстрам Сільвенам, з якім праходзіць шлях ад непрыязнасці да сяброўства.

4⃣“Рыцары Паўднёвага Бронкса”

Фільм заснаваны на рэальных падзеях настаўніка школы №70 з Бронкса, які разам са сваімі вучнямі выйграў каманднае школьнае першынство штата Нью-Ёрк. Школьнаму настаўніку Рычарду Мэйсану дастаецца клас з дзецьмі з малазабяспечаных сем’яў. Выкладчык вучыць дзяцей гуляць у шахматы на ўзроўні сур’ёзных спаборніцтваў. Але куды важней аказваюцца жыццёвыя ўрокі ад настаўніка.

5⃣“Выбар гульні”

Галоўны герой фільма — таленавіты амерыканскі Юніёр Джошуа Вайцкін, які ў 11 гадоў сыграў унічыю падчас сеансу адначасовай гульні з гары Каспаравым. Бацькі хлопчыка знаходзяць вядомага трэнера Бруса Пандольфіні (пазней быў шахматным кансультантам серыяла “Ход каралевы”), які спрабуе ператварыць Джошуа ў другога Бобі Фішэра. Хоць самому хлопчыку цікавей жыццё звычайнага падлетка. Гросмайстрам Джошуа не стаў, але з’яўляецца стваральнікам кампутарнай гульні Chessmaster.

Прыняць удзел у дабрачынным шахматным турніры Chess Solidarity Cup можа кожны. Рэгіструйцеся на сайце chesssolidarity.com