26 красавіка – гадавіна катастрофы на Чарнобыльскай АЭС.
Вынікам яе стала не толькі радыяцыйнае забруджанне вялікай часткі тэрыторыі Беларусі, але і шматлікія хранічныя хваробы ў беларусаў, што нарадзіліся пасля аварыі. Гэтыя наступствы маглі б быць значна меншымі, калі б савецкае кіраўніцтва не хавала памеры рэальнай небяспекі катастрофы.
Цяперашняе нелегітымнае кіраўніцтва
пераняла такі падыход напоўніцу: праўда хаваецца ад людзей любымі спосабамі – ад закрыцця незалежных СМІ, забароны сацыялагічных даследванняў, засакрэчвання любой статыстыкі да брутальных затрыманняў і арыштаў тых, хто голасна гэту праўду кажа. Але ведаць і памятаць важна, каб такія катастрофы не паўтараліся.
26 красавіка Беларусы Варшавы праводзяць акцыю:
– 18.00 у
Беларускім Маладзёвым Хабе адбудзецца дыскусія
“Жыццё побач з атамам” пра тое, чым дагэтуль нам адгукаецца тая аварыя, і якія вынікі мы мусім з гэтага зрабіць для нашай будучыні.
– 19.00 на плошчы перад Беларускім Хабам акцыя памяці, на якой яшчэ раз будзе нагадана пра наступствы Чарнобыля.
Жыве Беларусь!
@menskrazam_info
#БеларусыРазам