26 красавіка Праваабарончы цэнтр «Вясна» адзначае сваё 26-годдзе. Менавіта ў гэты дзень пасля сілавога разгону Чарнобыльскага шляху ў 1996 годзе неабыякавыя актывісты аб’ядналіся, каб дамагаць затрыманым і іх сем’ям. З той пары «Вясна» стала адной з вядучых праваабарончых арганізацый у Беларусі, дзейнасць якой накіраваная на дапамогу пацярпелым ад уладаў і абарону правоў чалавека на нацыянальным і міжнародным узроўнях.
За сваю мірную і выключна праваабарончую дзейнасць цяпер за кратамі знаходзяцца сямёра сябраў арганізацыі: старшыня Алесь Бяляцкі, яго намеснік Валянцін Стэфановіч, юрыст Уладзімір Лабковіч, каардынатарка Валанцёрскай службы Марфа Рабкова, кіраўнік Гомельскага аддзялення Леанід Судаленка, валанцёры Таццяна Ласіца і Андрэй Чапюк.
— Беларуская дзяржава доўгія гады не выконвае свае абавязкі. Таму на замену дзяржаўным інстытутам прыходзяць НДА ды грамадскія аб’яднанні, якія выконваюць іх функцыі. Праваабарончы цэнтр «Вясна» — менавіта такі прыклад. У сітуацыі, калі ты не можаш звярнуцца да дзяржавы па дапамогу — таму што сама дзяржава і з’яўляецца злачынцам – ты ідзеш да «Вясны». Сёння – слушны дзень дзеля таго, каб яшчэ раз падзякаваць вясноўцам за іх працу, – адзначыла лідарка супольнасці *Сумленныя людзі Алена Жываглод.
Павіншуйце вясноўцаў з 26-годдзем арганізацыі праз лісты салідарнасці, віртуальную дошку, а таксама распавядзіце пра праваабаронцаў ці пра вашу гісторыю, звязаную з «Вясной», у сацсетках з хэштэгам #FreeViasna.
@honestpeople_by
#мычестныелюди #строимгражданскоеобщество #нетвойне #невайне #FreeViasna