Сёньня беларусы Беластока зладзілі акцыю, у рамках якой напісалі больш за 40 лістоў і паштовак са словамі салідарнасьці, якія вышлюць палітвязьням у турмы Беларусі.
«Заклікаем вас памятаць аб палітвязьнях, пісаць ім, дапамагаць іх сем’ям!» — пішуць удзельнікі акцыі.
На 27 красавіка беларускія праваабаронцы прызналі палітвязьнямі 1142 чалавекі. Сьпіс палітвязьняў і адрасы можна
знайсьці на сайце «Вясны»