Гэта магчымасць дапамагчы велізарнай колькасці дзяцей, якія пацярпелі ад жахаў вайны, усе сродкі будуць накіраваны дзіцячай бальніцы ва Украіне — Охматдит.
Ведаеш, хто такі Гары Каспараў? Спадабаўся серыял “Ход каралевы”? Далучайся, удзельнічаць можа кожны, хто хоча дапамагчы ўкраінскім дзецям. Рэгістрацыя на турнір заканчваецца ў 17:50 CET.
Як прыняць удзел:
1⃣ Націсні кнопку «Прыняць удзел» і запоўні рэгістрацыйную форму на сайце chesssolidarity.com. Не хвалюйся, твае дадзеныя будуць у бяспецы.
2⃣ Аплаці дабрачынны ўзнос ад 10 еўра для падтрымкі ўкраінскіх дзяцей.
3⃣ Зарэгіструй свой рахунак на платформе lichess.org. Пакрокавая інструкцыя тут.
4⃣ Правер сваю пошту. На e-mail прыйдзе ліст з інфармацыяй і паролем для ўваходу ў турнір.
5⃣ Уступі ў клуб Chess Solidarity па спасылцы з ліста для ўдзелу ў турніры.
6⃣ Удзельнічай і перамагай. Прызёры турніру атрымаюць унікальныя 3D-кубкі. Чакаем цябе 30 красавіка ў 18:00 СЭТ.
Салідарнасць — наша сіла! Дзеці павінны жыць!