Ад Лі Харві Освальда да Белавежскіх пагадненняў — гісторыя Станіслава Шушкевіча
“Мне няма пра што пісаць мемуары”, — казаў літаральна пару гадоў таму ў інтэрв’ю @euroradioСтаніслаў Шушкевіч. Яму — першаму кіраўніку Беларусі, чалавеку, які паставіў свой подпіс пад Белавежскімі пагадненнямі. Але ж у яго жыцці быў і яшчэ адзін захапляльны эпізод — Шушкевіч вучыў рускай мове Лі Харві Освальда, якога пасля абвінавацілі ў забойстве прэзідэнта ЗША Джона Кенэдзі. Тут хапіла б на некалькі біяграфій.