Кожны з вас з’яўляецца пераможцам, у самы цяжкі час вы працягнулі руку дапамогі тым, хто больш за ўсё ў ёй мае патрэбу — украінскім дзецям. Мы шчыра дзякуем вам за падтрымку і салідарнасць!
Перамогу за шахматнай дошкай атрымаў зорны пасол турніру Валерый Казакоўскі. Да Chess Solidarity Cup далучыліся міжнародныя гросмайстры, нацыянальныя шахматныя майстры, а таксама медыйныя асобы: баскетбалістка Кацярына Сныціна, журналістка Сабіна Аліева, самбіст Сцяпан Папоў, гімнаст Сямён Букін. Прызёры Chess Solidarity Cup атрымалі ўнікальныя 3D-кубкі і сертыфікаты пераможцаў.
У рамках турніру было сабрана амаль 2 000 еўра, якія ў бліжэйшы час будуць накіраваны дзіцячай бальніцы ў Украіне – Охматдит. Калі вы хочаце дапамагчы, але не паспелі гэтага зрабіць, то проста націсніце “Падтрымаць Фонд“. Усе сродкі, пералічаныя сёння ў Фонд спартыўнай салідарнасці, будуць дапоўненыя да асноўнай сумы і адпраўленыя ў Охматдит.
Салідарнасць — наша сіла! Дзеці павінны жыць!
#chesssolidarity #chessforukraine
Facebook | YouTube | Instagram | Twitter | Падтрымаць фонд