Украінская кіберспартыўная арганізацыя NAVI выдаліла са свайго сайта сцягі Расеі, а чырвона-зялёныя …

Украінская кіберспартыўная арганізацыя NAVI выдаліла са свайго сайта сцягі Расеі, а чырвона-зялёныя замяніла на БЧБ.

NAVI з’яўляецца адной з самых паспяховых каманд у свеце кіберспорту.

Адразу пасля ўварвання Расіі ва Украіну каманда на сваім сайце размясціла заяву:

Расея напала на Украіну. Зараз на тэрыторыі нашай краіны адбываюцца баявыя дзеянні, якія забіраюць чалавечыя жыцці і ламаюць лёсы.

Цяпер на афіцыйным сайце каманды насупраць расейскіх кіберспартсменаў няма сцяга, а насупраць нашага суайчынніка Артура Кюршына — бел-чырвона-белы

Facebook | YouTube | Instagram | Twitter | Падтрымаць фонд