Некалькі вякоў нам, беларусам, распавядалі пра тое, што мы не з’яўляемся самастойнай нацыяй.ᅠБыццам …

Некалькі вякоў нам, беларусам, распавядалі пра тое, што мы не з’яўляемся самастойнай нацыяй.

Быццам нашыя продкі заўсёды былі часткай “вялікай сям’і рускіх народаў” і мы павінны жыць так, як лічыць патрэбным так званы “старэйшы брат” з усходу.

Гэта пачалося яшчэ пры расейскім царызме, працягнулася пры саветах і рэтранслюецца нават сёння.

На жаль, шмат каго атрымалася атруціць за ўвесь гэты час. Зараз шмат людзей не жадаюць ведаць сваю культуру ды гісторыю. Яны нават саромяцца сваёй нацыянальнасці ды наўпрост кажуць, што яны рускія.

Але ж ўсё роўна, так і не ўдалося знішчыць беларускую самасвядомасць. А на гэта ніколі не шкадавалі а ні сродкаў, а ні крыві. Нажаль, па большай частцы крыві беларусаў.

І самай галоўнай зброяй, якая была на нашым баку ў гэтай барацьбе, гэта наша мова. Як бы яе ні вынішчалі, ды як бы яе нi ганьбілі!

Спачатку — рускія настаўнікі, якія павінны былі дарабіць тое, што не зрабіў рускі салдат. Потым — рэпрэсіі супраць лепшых дзеячаў культуры ды наўпрост фізічнае знішчэнне разумных, сьвядомых беларусаў. Далей — інфармацыйная вайна. Бруд, які ліўся ды льецца з экранаў тэлевізараў і астатніх гаджэтаў.

Увесь час даносіцца да людзей, што размаўляць на мове сорамна — ёсць жа прыгожы “русский язык”, а беларускую мову трэба пакінуць у гісторыі.
Толькі ад нас залежыць атрымаецца гэта ці не.

Раней жа не атрымалася! Ні ў XIX, ні ў XX стагоддзях. Не атрымаецца і ў XXI ст.!

Мы павінны не даць гэта зрабіць, мы павінны захаваць сваю мову. У імя тых, хто данёс яе да нас праз стагоддзі. У імя тых, хто зараз пакутвае толькі за тое, што адчувае сябе беларусам і сапраўды любіць сваю краіну.

Мы павінны захаваць сваю нацыянальную ідэнтычнасць, каб з годнасцю прайсці праз гэтыя цяжкія для нашай зямлі і народа часы, і не растварыцца сярод іншых краін ды этнасаў. А дзеля гэтага нам патрэбна нашая мова.

Будзем жа паважаць сябе, ведаць сваю мову ды шанаваць яе!

Жыве Беларусь!

© Беларусы Грузіі

@menskrazam_info
#МыРазам

Менск Разам | Media