Цудоўны верш Кацярыны Андрэевай з турмы:Над белым полем – Зімовым морамУ цішыні …

Цудоўны верш Кацярыны Андрэевай з турмы:

Над белым полем –
Зімовым морам
У цішыні
І сярод турбот
Над маім шчасцем
І маім болем
Каторы месяц,
Які ўжо год
Ляціць, трымціць,
Нявымоўна ззяе
На чорнай коўдры
Родных нябёс
Мая самотная
І нямая
Мая адзіная
Зорка-лёс.
Я ёй малюся, яе
Баюся
Яе спрабую
Не заўважаць.
А прыйдзе час –
Назаўжды спынюся
Пад зорным позіркам
Спачываць.
Пакуль блукаю
Глухою сцежкай
Дзе звер пакінуў
Свае сляды
Ужо не страшна,
Ужо не смешна
Ужо ніякай
Няма бяды
У тым што сціхлі
Навокал песні
А замест песняў –
Хрусцяць хрыбты.
У любым краі,
Дзе на прадвесні
У вакно астрогу
Мне ззяеш Ты.