Мінскія ўлады дазволілі католікам правесці працэсію Божага Цела ў гэтую нядзелю — 29 траўня. Касцё…

Мінскія ўлады дазволілі католікам правесці працэсію Божага Цела ў гэтую нядзелю — 29 траўня. Касцёл атрымаў дазвол ад гарадскіх уладаў на тое, каб працэсія прайшла па цэнтры Мінска: ад храма Найсвяцейшай Тройцы (святога Роха) на Залатой Горцы па праспекце Незалежнасці да касцёла святога Сымона і святой Алены (Чырвонага касцёла) на плошчы Незалежнасці.

У мінулые два гады праводзіць працэсію не дазвалялі. Афіцыйная прычына — каронавірус.