Да яго можна ставіцца па рознаму, але ігнараваць яго вопыт немагчыма. Зянон Пазняк у інтэрв’ю каналу…

Да яго можна ставіцца па рознаму, але ігнараваць яго вопыт немагчыма.
Зянон Пазняк у інтэрв’ю каналу @жизнь-малина

Аб сучасным становішчы беларускага грамадства
Гэта дзіва, што ёсць людзі, якія падымаюць галаву. Якія ідуць на чыгунку і нешта робяць, а ім страляюць у калена. Гэта героі. Таму што падняць галаву немагчыма, а людзі стараюцца падняць, каб адстаяць за сябе, каб памагчы краіне, каб не дапусціць гэтага ўсяго.

Аб адрозняннях паміж беларусамі і рускімі
Беларус паважае любога чалавека і любое жыццё – гэта ў аснове яго душы. І гэтая якасць у палітычных перапетыях часта абарачваецца недахопам. [Беларусы] гэта людзі, якія падпарадкоўваюцца закону. Гэта можа быць маральны закон, дзяржаўны… Рускія ніколі не будуць так рабіць.

Аб трох галоўных рэчах, якія павінны быць у Беларусі
Першае, што павінна быць, гэта незалежная дзяржава. Другое, што павінна быць, гэта беларуская мова, інакш нацыі не будзе. І трэцяе, што павінна быць, гэта свабода ў шырокім сэнсе.

Крыніца

Яднайся ў суполкі!
@supolka_by | @jadnajsia_bot
ПАЗНЯК – Лукашэнка і арышт, Ціханоўская і КДБ, Шушкевіч і Курапаты, канец Расіі і эскадрон смерці

Вітанкі, гэта Мелказёраў, і у нас новая размова ў @malina_by . Герой – Зянон Пазняк. Мы паразмаўлялі аб арышце Лукашэнкі, чаму Ціханоўская і Латушка – агенты КДБ, як перамагчы Расію і чаму Шушкевіч – гэта неадназначны персанаж для Беларусі.

Таксама Пазняк…