Артыкул 3 Канстытуцыі нашай краіны кажа: «Адзінай крыніцай дзяржаўнай улады і носьбітам суверэнітэту Рэспублікі Беларусь з’яўляецца народ». Што гэта азначае:
1⃣ Што менавіта беларускі народ павінен абіраць сваіх прадстаўнікоў ва ўладзе. На розных узроўнях: ад дэпутатаў мясцовых саветаў і мэраў гарадоў да кіраўніка краіны.
2⃣ Што менавіта беларускі народ – гарант суверэнітэту. Таму мы і кажам пра народны суверэнітэт. У выніку менавіта беларускі народ вызначае, будзе наша краіна незалежнай ці не. Гэта ўсё павінны быць нашыя з вамі рашэнні: якімі мовамі карыстацца, ці дазваляць арміі іншай краіны весці баявыя дзеянні з нашай тэрыторыі, ствараць саюзы з іншымі краінамі ці заставацца нейтральнымі.
Напэўна, пасля гэтых пунктаў ёсць вялікае жаданне задаць пытанне: «І што далей? Лукашэнка сілком захапіў уладу і трымае яе, кожны дзень тэрарызуючы не толькі беларускі народ, але і іншыя краіны». Так, вы маеце рацыю.
Але дыктатару было прасцей узурпаваць уладу менавіта таму, што мы, беларусы, не да канца ўсвядомілі сваю ролю. І рызыка ўзурпацыі будзе заставацца з намі і пасля Лукашэнкі.
Калі мы з вамі не асэнсуем сваю сапраўдную ролю ў краіне, любому дыктатару будзе лёгка працягваць свае злачынствы. Каб заўтра жыць у вольнай краіне, лёс якой сапраўды будзе вырашаць беларускі народ, мы павінны ўжо сёння рыхтавацца да гэтага. І ўспрымаць сябе адзінай крыніцай ўлады і носьбітам суверэнітэту.
І толькі ад нас з вамі будзе залежыць будучыня Беларусі, а не ад Лукашэнкі, ці Пуціна, ці невядома каго яшчэ.
@honestpeople_by
#мычестныелюди #мысумленныялюдзі #строимгражданскоеобщество #нетвойне #невайне