Як знішчалі беларускую мову
Міхась Сарока апублікаваў у сваім Instagram цытаты з ліста 1-га сакратара ЦК КП(б) Беларусі Панцеляймона Панамарэнкі ў адрас Сталіна. У ім украінец Панамарэнка, які ўзначальвае БССР, скардзіцца на беларускую мову і спробы спыніць русіфікацыю. Янку Купалу і Якуба Коласа ён называе «прафашысцкімі пісьменнікамі», саюз пісьменнікаў БССР — «цэнтрам-штабам нацыянал-фашысцкай прапаганды».
На Коласа, Купалу ўжо ёсць не адзін дзесятак даносаў, і Панамарэнка просіць санкцыі на іх арышт. Ліст датаваны 21 лістапада 1938 года, калі Вялікі Тэрор практычна завершаны, магчыма гэта і выратавала класікаў беларускай літаратуры ад турэмнага зняволення, катаванняў і расстрэлу. Зрэшты, да гэтага моманту саюз пісьменнікаў ужо быў разгромлены (засталося ўсяго 30 чалавек). А год таму здарылася страшная «Чорная ноч» — масавае забойства прадстаўнікоў беларускай інтэлігенцыі.