Можна падумаць, што гэта сапраўды так, але ж не! Пачытайце кранальны ліст жыхароў Барысава, які яны напісалі ў рэдакцыю ex-press.by:
«Мы застаемся. Мы змагаемся. Кожны дзень, кожную хвіліну. Не таму, што нам некуды з’ехаць, не таму, што мы баімся змяніць краіну. Таму, што мы любім Радзіму. Таму, што мы яшчэ можам неяк паўплываць на то, што тут адбываецца.
Мы робім усё тое, што можам. І размаўляем, і пераканваем, хай гэта ня бачна, але ж гэта лепш, чым маўчаць. Так, у нас няма зброі, так, нас могуць кінуць за краты, нават за тое, што размаўляем на мове нашых продкаў — беларускай.
Мы падтрымліваем усіх, каго можам — пішам пісьма палітвязням, даглядаем кватэры, дзяцей, жывёл тых, хто вымушаны быў з’ехаць. Мы дасылаем грошы сваім блізкім у Украіну, хай вельмі складаным шляхам, але ж і ім дапамагаем таксама.
Мы ўсе роўна сустракаемся і нешта плануем, а сакрэтнасці гэтых сустрэч пазайздросціў б нават Штырліц. Мы вывучылі, як шыфравацца, вывучылі, як рабіць усё гэта так, каб нават КДБ не адследзіла.
Мы простыя грамадзяне. Звычайныя людзі, улюблёныя ў сваю краіну. Усім сэрцам жадаючыя Краіне росквіту і шчасця. І нас за гэта выследжаваюць, зняважаць і караюць. Нам складана. Вельмі складана. Але ж мы не здаемся!»
Ад сябе дададзім, што мы ганарымся ўсімі беларусамі, якія працягваюць барацьбу і мяняюць свет вакол сябе. Калі мы не здадзімся, то перамога будзе абавязкова за намі. Лёс краіны — у нашых руках. Жыве Беларусь!
Калі вы таксама хочаце выказацца, напішыце нам у @MKBelbot. Гэта ананімна і бяспечна.