Увага! Новы від махлярства ў сацсетках. На гэты раз — пра санкцыі.
Беларускім карыстальнікам сацсетак пачала трапляцца рэклама сайта, адрас якога можна лёгка зблытаць з URL сайта сістэмы АРІП. Праз яго “у рамках праграмы “Падтрымка” (такой не існуе) нібыта можна атрымаць дапамогу “ў звязку са стратай часці заробку ў звязку са складанай палітычнай сітуацыяй і ўводам пакетаў санкцый”.
Пераходзіш на сайт — і там абяцаюць 250 рублёў дапамогі. А далей стандартная схема разводу: увядзі нумар тэлефона, увядзі дадзеныя банкаўскай карты, увядзі код з СМСкі. Як толькі чалавек, разлічваючы на дапамогу, робіць гэта — з яго рахунку пачынаюць спісвацца грошы.
У схемы, хутчэй за ўсё, расійскія карані. Там-сям згадваецца РФ. А калі ў вас просяць увесці тэлефон — паміж кодам краіны і нумарам у прыкладзе стаіць код Масквы — 095.
Не вядзіцеся! І папярэдзьце сваіх знаёмых! Беларуская дзяржава нават у разгар COVID-19 дапамагала з большага сваім дзяржаўным прадпрыемствам. Што ўжо казаць пра цяперашнюю сітуацыю з санкцыямі!