Выйшла на волю былая выкладчыца лінгвістычнага ўнівэрсытэту Натальля Дуліна.
Яе схапілі ў пяты раз пасьля выбараў 2020 году, гэтым разам яна адсядзела 15 дзён. Натальля паведаміла, што «празь ейную бестурботнасьць» і сувязь зь ёй затрымалі яшчэ аднаго невінаватага чалавека.
Выкладчыца пераказала дыялёг, пэўна, зь сілавікамі падчас затрыманьня:
«Чаму вы не паедзеце працаваць у Італію?» «Не хачу». «А што так?» «Няма настрою. Праз тое, што адбываецца ў нас і ва Ўкраіне». «А што ў нас? У нас усё добра». «У вас, можа, добра, у нас — не». «А што вас зьвязвае з Украінай?» «Сумленьне».
«Яны не разумеюць: мы значна вальнейшыя за іх. Нават за кратамі. Я нікуды не хачу зьяжджаць. Тут мой дом», — падсумавала Дуліна.