​​ Здаецца, што не можаце паўплываць на лёс Беларусi? Пачніце змены з сябе і сваёй мовыКарыстацца бе…

​​ Здаецца, што не можаце паўплываць на лёс Беларусi? Пачніце змены з сябе і сваёй мовы

Карыстацца беларускай мовай — слушны спосаб выказваць сваю беларускасць, самапавагу ды грамадзянскую пазіцыю, а таксама захоўваць культуру.

Ваш пераход да беларускай мовы паўплывае не толькі на вас, але і на людзей вакол. І калі па вашым прыкладзе яшчэ хтосьці прыйдзе да беларускай мовы – шыкоўна! Гэтак ваш уплыў будзе распаўсюджвацца далей і далей.

Так, калі раптам усе беларусы пачнуць размаўляць на беларускай мове, Лукашэнка не сыдзе, а сумленныя выбары самі сабой не арганізуюцца. Але гэта можа быць яшчэ адным спосабам, праз які мы рэалізуем народны суверэнітэт. Спосабам, які немагчыма ў нас адабраць.

Таксама беларуская мова набывае асаблівае значэнне ў кантэксце вайны і прапаганды. Дзякуючы шматгадовай русіфікацыі, Расеі вельмі зручна распаўсюджваць прапагандысцкія сэнсы на грамадзян нашай краіны.

Зараз, пасля нападу Расеі на Украіну, шмат беларусаў пераходзяць на беларускую мову. Вось што кажуць тыя, хто ўжо перайшоў на яе — некалькі месяцаў ці некалькі год таму:

Мікіта Мелказёраў, блогер, аўтар праекта «Жыццё-маліна»:
«Зараз у нас мова — гэта таксама палітычны, грамадзянскі інструмент. Калі ты, праз тое, што адбываецца ва Украіне, дэманструеш сябе як беларуса, ты адбудоўваешся ад Расіі. Беларуская мова — гэта самы просты механізм пабудаванне дыстанцыі ад Расіі. Кайфова ведаць шмат моў, але тут пытанне глыбей: мы ў палоне рускай культуры».

Аліна Нагорная, аўтарка кнігі «Мова404»:
«Руская мова ў Беларусі — гэта вынік гвалту, падпарадкавання цэлай краіны, якое адбывалася на працягу некалькіх стагоддзяў. Падумала, як жа я магу быць свабодным чалавекам, калі размаўляю на мове, якую нам навязалі гвалтоўна».

Беларуская мова — самы натуральны спосаб захоўваць беларушчыну як унутры краіны, так і за яе межамі.

@honestpeople_by
#мычестныелюди #мысумленныялюдзі #строимгражданскоеобщество #нетвойне #невайне