Беларускія матулі ладзяць акцыю супраць вайны і супраць забойства дзяцей. Яны кладуць цацкі сваіх дз…

Беларускія матулі ладзяць акцыю супраць вайны і супраць забойства дзяцей. Яны кладуць цацкі сваіх дзетак там, дзе іх ўбачаць людзі, і пішуць, што яны думаюць пра вайну.

У Беларусі працягваецца жорсткая барацьба з любой нязгодай. І нават за пакінутую цацку з аркушам можна атрымаць рэальны тэрмін. Але маці заклікаюць усіх далучацца да гэтай акцыі па ўсёй краіне. Бо чужых дзяцей не бывае!