«Пакуль будуць жывы такія людзі, як вы, будзе жыць наша краіна». Віктар Бабарыка — пра павагу і люб…

«Пакуль будуць жывы такія людзі, як вы, будзе жыць наша краіна». Віктар Бабарыка — пра павагу і любоў да беларусаў

Многія з нас выраслі, слухаючы нібыта разумныя словы «баяцца — значыць паважаюць». У тым ліку вакол такога прынцыпу пабудавана вертыкаль нелегітымнай улады Беларусі. На розных яе ўзроўнях людзей пужаюць: звальненнем, перспектывай застацца без працы, перспектывай пазбавіцца добрай пенсіі, крымінальнаю адказнасцю ды іншымі рэчамі.

На такой сістэме страху пабудаваны адносіны паміж дзяржавай і народам у Беларусі. Гэта мадэль, у якой грамадзяніну няма сэнсу прыходзіць да чыноўніка з запытам. Сістэма, у якой грамадзянін адчувае сябе «маленькім чалавекам» разам з любым прадстаўніком дзяржсістэмы. Лукашэнка і яго паплечнікі прывучаюць: вы, беларусы, нічога не вырашаеце і ні на што не ўплываеце, павагу ад нас трэба заслугоўваць, вы — дробязь.

Кандыдат у прэзідэнты Беларусі-2020 Віктар Бабарыка паказаў, што можа быць інакш. Ён паказаў, што павага — гэта не прывілей, а базавае права кожнага чалавека. Яго любоў ды павага да беларусаў дапамаглі нам адчуць сябе вартымі «людзьмі звацца». Бабарыка дапамог пабачыць, што з павагі да іншага ў тым ліку складаюцца самапавага, суверэнітэт народа ды адказнасць за будучыню краіны.

@honestpeople_by @viktarbabarykaofficial
#мычестныелюди #мысумленныялюдзі #строимгражданскоеобщество

Честные люди

Віктар Бабарыка — пра павагу і любоў да беларусаў

@honestpeople_by @viktarbabarykaofficial
#мычестныелюди #мысумленныялюдзі #строимгражданскоеобщество