Чым вядомы Зміцер Дашкевіч, якому сёння вынеслі вырак у 1,5 гады пазбаўлення волі
Абараняў Курапаты з 2001-га года.
Быў лідарам «Маладога Фронту».
Рэжым два разы кідаў яго за краты на вялікія тэрміны па сфабрыкаваных крымінальных справах. Знаходзіўся ў зняволенні з 2006-ы па 2008-ы і з 2010-га па 2013-ы (быў абвінавачаны ў «дзейнасці ад імя незарэгістраванай арганізацыі» і «асабліва злосным хуліганстве» — на яго напалі супрацоўнікі спецслужб у цывільным).
Неаднаразова арыштоўваўся на «суткі» за актыўную грамадскую дзейнасць.
Ініцыяваў збор подпісаў за наданне бел-чырвона-беламу сцягу статусу нематэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці.
Сапраўдны вернік, муж і бацька чатырох дзяцей.
«Дашкевіч – гэта святло і надзея, будучыня нашай Беларусі. Ён мае смеласць думаць інакш і выказваць свае думкі. На жаль, такія людзі небяспечны для нашай сённяшняй улады. Такіх людзей ўлада чамусьці баіцца, хаця на яе баку і войска, і міліцыя і карныя ворганы», — пісала пра яго Таццяна Севярынец, маці палітзняволенага Паўла Севярынца.
Учорашняе моцнае апошняе слова Змітра Дашкевіча на «судзе» — яскравы прыклад сілы духу і годнасці гэтага чалавека.
Зьмітра і Насту Дашкевічаў сілавікі затрымалі сёлета 23 сакавіка. У момант затрыманьня Наста была цяжарная.
Неўзабаве яе адпусьцілі да суду дадому, сам Зьміцер увесь гэты час заставаўся пад вартай.