Віншуем усіх са святам! Дзякуй нашым продкам, якія вызвалілі ў 1944 годзе сталіцу нашай Радзімы ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
Абаронцам роднай зямлі
У кожны міг, у кожны час
Душою, сэрцам я між вас,
Браты мае, байцы-сябры
Зямлі святой багатыры!
Вялік прастор, шырок прасцяг –
На coтні міль пралёг ваш шлях.
На тым шляху i ўдоўж, i ўшыр
Бурліць смяротны бой, як вір.
Тэўтон-бандыт, фашыст-удаў
Бандытаў полчышчы нагнаў.
Ды пад навалай чорнай цьмы
Галоў cвaix не хілім мы.
I ўсё, што ў нас святога есць –
Радзіма, воля, слава, чэсць, –
Мы пранясём праз гром, агонь,
Варожых сіл раскрышым бронь.
Другіх дарог нам больш няма,
Сыноў жа цьмы агорне цьма.
Байцы-сыны, сябры, браты!
Мы выпаўнім наш доўг святы
I над раскутаю зямлёй
Узыдзем яснаю зарой .
Няхай вам свецяць сонца, дзень,
А ворагаў агорне цень!
Якуб Колас
Абаронцам роднай зямлі
У кожны міг, у кожны час
Душою, сэрцам я між вас,
Браты мае, байцы-сябры
Зямлі святой багатыры!
Вялік прастор, шырок прасцяг –
На coтні міль пралёг ваш шлях.
На тым шляху i ўдоўж, i ўшыр
Бурліць смяротны бой, як вір.
Тэўтон-бандыт, фашыст-удаў
Бандытаў полчышчы нагнаў.
Ды пад навалай чорнай цьмы
Галоў cвaix не хілім мы.
I ўсё, што ў нас святога есць –
Радзіма, воля, слава, чэсць, –
Мы пранясём праз гром, агонь,
Варожых сіл раскрышым бронь.
Другіх дарог нам больш няма,
Сыноў жа цьмы агорне цьма.
Байцы-сыны, сябры, браты!
Мы выпаўнім наш доўг святы
I над раскутаю зямлёй
Узыдзем яснаю зарой .
Няхай вам свецяць сонца, дзень,
А ворагаў агорне цень!
Якуб Колас