10 ліпеняПадзеі1067: На рацэ Ршы Яраславічы ўзялі ў палон Усяслава Брачыславіча і двух яго сыноў.191…

10 ліпеня

Падзеі
1067: На рацэ Ршы Яраславічы ўзялі ў палон Усяслава Брачыславіча і двух яго сыноў.
1917: Першае беларускае таварыства драмы і камедыі дало прэм’ерную пастаноўку п’есы Я. Купалы «Раскіданае гняздо».
1919: у Гародні польскі ўлады забаранілі газэту Родны край, а рэдактара Тамаша Грыба арыштавалі
1972: у вёсцы Вязынка Маладэчанскага раёну адкрыты Купалаўскі мэмарыяльны запаведнік «Вязынка»
1980: у Менску заснаваны Дзяржаўны літаратурны музэй Петруся Броўкі
1992: урад Беларусі стаў чальцом Міжнароднага валютнага фонду
1993: скончыўся I зьезд беларусаў сьвету
1994: другі тур Прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі 1994 году ў выніку якога Аляксандр Лукашэнка абраны прэзідэнтам Беларусі.

Нарадзіліся
1781: Антон Марціноўскі, беларускі выдавец і публіцыст (пам. 1855)
1856: Нікола Тэсла, сербска-амерыканскі фізік, аўтар больш чым 300 патэнтаў у розных галінах інжынернай тэхнікі (пам.1943)
1900: Пётра Сергіевіч, беларускі мастак (пам. 1.11.1984)
1937: Леанід Дземідовіч, беларускі навуковец-геолаг (пам. 1999)
1942: Пётр Клімук, беларускі касманаўт
1953: Васіль Сахарчук, беларускі паэт
1961: Міхаіл Цыбульскі, беларускі мастацтвазнавец

Сьмерці
2018: Мікалай Дземянцей, беларускі савецкі палітычны дзяяч, старшыня Вярхоўнага Савету БССР (1990—1991)

Народны каляндар
10 ліпеня – Самсон-сенагной. Пачатак даждлівых дзён.
Калі на Самсона было суха, то праводзлі паліў дрэў.
Ідзе моцны дождж на Самсона-сенагноя – чакай, што 7 тыдняў будзе ісці дождж.

Прымаўка дня
Шчыраму сэрцу і чужая болька колка.