11 ліпеняПадзеі1496: Гродна атрымаў поўнае магдэбургскае права.1660: Войска Міхаіла Казіміра Паца пр…

11 ліпеня

Падзеі
1496: Гродна атрымаў поўнае магдэбургскае права.
1660: Войска Міхаіла Казіміра Паца прыступам вызваліла Вільню ад маскоўскага войска.
1705: У Сафійскім саборы ў Полацку маскоўскі цар Пётр І забіў 5 манахаў-базыльян.
1918: У Маскве адкрыты Беларускі народны ўніверсітэт (праіснаваў да 12.8.1918).
1995: Выхад першага нумара газеты «Народная воля».

Нарадзіліся
1745: Юзаф Вінцэнт Плятэр, дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага (пам. 1806)
1911: Янка Чабор, беларускі паэт, публіцыст (пам.1943?)
1932: Анатоль Анікейчык, беларускі скульптар, педагог, народны мастак Беларусі (пам. 3.2.1989)
1934: Віктар Вуя́чыч, беларускі эстрадны спявак (барытон) (пам. 1999)

Народны каляндар
Сяргей і Герман. Крапіўнае загавенне.
У ліпені ўпала па лістку, прыйдзе жнівень – упадзе па два.

Прымаўка дня
Хто працуе, таму і шанцуе.