Падзеі
1906: У вёсцы Мікалаеўшчына адбыўся нелегальны настаўніцкі з’езд, разагнаны паліцыяй. За ўдзел у ім звольнілі 13 настаўнікаў, сярод іх К. Міцкевіча (Якуба Коласа), А. Сянкевіча, І. Фёдарава (Янку Маўра).
1917: Па ініцыятыве настаўнікаў-дэлегатаў З’езда беларускіх арганізацый і партый утвораны Беларускі вучыцельскі хаўрус.
1955: Адкрыта Мінская дзіцячая чыгунка.
1992: Беларусь усталявала дыпламатычныя адносіны з Вялікім Герцагствам Люксембург.
2011: Паўднёвы Судан атрымаў незалежнасць ад Судана.
Нараджэньні
1946: Уладзімер Някляеў, паэт, празаік, эсэіст
1986: Глеб Лабадзенка, беларускі паэт, журналіст
Народны каляндар
Свята Давіда-Сунічніка.
Ішлі па ягады, пакуль раса не спала.
Сонечны дзень – добрае надвор’е пратрымаецца аж да восені.
Засуха 9 ліпеня – да самай восені грыбоў не будзе.
Шмат ягад – чакайце марозную зіму.