Добрага дня, Жыхары Вольнай Лошыцы!Нас ізноўку чакаюць спякотныя выхадныя. Напэўна шмат хто адправіц…

Добрага дня, Жыхары Вольнай Лошыцы!

Нас ізноўку чакаюць спякотныя выхадныя. Напэўна шмат хто адправіцца адпачыць ля асалоды ракі ці возера. Заклікаем абавязкова прыхіліцца усіх мер асцярогі на вадзе. Будзьце уважлівы і асцярожны, беражыце сябе і сваіх родных .

Тым жа, хто застаецца у спякотным горадзе прапануем дзве экскурсіі у межах нашага мікрараёна.

У субботу 10 ліпеня прапануем разам з арнітолагам Анастасіяй Кузьмянковай наведаць экскурсію па экасцежцы “Горад Птушак” у Лошыцкім парку Водна-балотнага цэнтра АПБ. Экскурсія платная і пачнецца а 6 гадзіне. Больш падрабязна можна азнаёміцца тут http://birdingbelarus.by/voices_tour/

У нядзелю 11 ліпеня а 18 гадзіне прапануем разам з @vandrvm адчуць сябе шляхетнымі гасьцямі у сядзібе гаспадароў Любаньскіх, а таксама адправіцца ў вандроўку па рамантычнаму Лошыцкім парку ХІХ стагодзьдзя. Экскурсія “Маляўнічыя акварэлькі з Лошыцы” бясплатная, але можна самастойна пакінуць невялікую падзяку. Месца сустрэчы: Паркавая брама насупраць дому па вуліцы Маякоўскага, 188.

@volnayaLoshicaBot – дзеля зваротнай сувязі