Падзеі
1410: Адбылася бітва пры Грунвальдзе ў ходзе Вялікай вайны 1409—1411 гадоў.
1560: Першая пісьмовая згадка аб Шацілавічах (зараз — горад Светлагорск).
1606: Мяшчане Магілёва ўварваліся ў ратушу; старая рада была разагнаная, выбрана новая, у складзе якой пераважалі незаможныя рамеснікі.
1925: Адноўлена дзейнасць Беларускага камітэта ў Варшаве.
1938: заснаваны Беларускі дзяржаўны тэатар лялек
1942: каля 1 000 вязьняў Бярозаўскага гета зьнішчылі ля вёскі Бронная Гара
2006: уведзена ў абарот купюра вартасьцю 100 000 беларускіх рублёў
2007: Адбылася ўрачыстая каранацыя абраза Маці Божай Гудагайскай папскімі каронамі.
Нарадзіліся
1609: Казімір Леў Сапега, вялікалітоўскі дзяржаўны і грамадскі дзеяч (пам. 19.1.1656)
1675: Станіслаў Панятоўскі, вялікалітоўскі палкаводзец, прадстаўнік магнатэрыі
1900: Уладзімір Дубоўка, беларускі паэт, празаік, перакладчык, крытык (пам. 20.3.1976)
1938: Аляксандр Шабалін, савецкі беларускі дзяржаўны дзеяч, пісьменнік і журналіст, спартсмен
Народны каляндар
Фока. Паглядае на восень: праглядаюцца жоўтыя лісточкі. Сабор Цвярскіх святых.
У лесе багата ягад – зима прыйдзе суровая.
Прыказкi i прымаўкі
Дзе шчырая праца – там густа, а дзе лянота – там пуста.