11 ліпеня ў Беластоку каля Генеральнага Консульства РБ, а таксама ў цэнтре горада на вул. Браніцкага…

11 ліпеня ў Беластоку каля Генеральнага Консульства РБ, а таксама ў цэнтре горада на вул. Браніцкага адбылася акцыя салідарнасці арганізаваная беларускай дыяспарай ў Беластоку.

Галоўная тэма акцыі-падтрымка незалежных СМІ ў Беларусі.

Беларусы Беластока з бел-чырвона-белымі сцягамі , плакатамі ў абарону незалежных СМІ , партрэтамі палітвязьняў сустрэліся каб выказаць сваю удзячнасць ўсім людзям якія выступаюць за перамены ў Беларусі.

Неварагодныя змагары за дэмакратыю, палітычныя вязні рэжыму , беларусы Беластока з Вамі! Перамены непазбежныя! Разам мы пераможам! Жыве Беларусь!