17 ліпеняПадзеі1570: У Вільні заснаваны Віленскі езуіцкі калегіум.1924: Утвораны Светлагорскі раён.1…

17 ліпеня

Падзеі
1570: У Вільні заснаваны Віленскі езуіцкі калегіум.
1924: Утвораны Светлагорскі раён.
1986: У эфіры савецкага тэлебачання падчас трансляцыі тэлемаста Ленінград-Бостан «Жанчыны гавораць з жанчынамі» прагучаў выраз «У СССР сексу няма».
2014: Катастрофа Boeing 777 пад Данецкам.

Нарадзіліся
1954: Ангела Меркель, нямецкі палітык, канцлер Германіі
1959: Барыс Пятровіч, беларускі празаік
1959: Вольга Русілка, беларуская паэтэса, літаратуразнавец

Памерлі
1998: Сяргей Сідор, беларускі географ, педагог (нар. 25.5.1937)
2008: Віталь Мікалаевіч Шкраба, беларускі баксёр

Народны каляндар
Андрэй (іканапісец). Дзень наліву. Азімыя ў наліве, грэчка на ўсходзе

Прыказкi i прымаўкі
У добрага чалавека заўсёды многа добрых людзей