19 ліпеняПадзеі1450: Першая згадка Узды.1930: па абвінавачваньні ў прыналежнасьці да «Саюзу вызвален…

19 ліпеня

Падзеі
1450: Першая згадка Узды.
1930: па абвінавачваньні ў прыналежнасьці да «Саюзу вызваленьня Беларусі» арыштаваныя Максім Гарэцкі, Фларыян Ждановіч
1988: у Віцебску пабудаваны летні амфітэатар, самая вялікая сцэна ў Беларусі на 5400 месцаў для гледачоў. Менавіта тут штогод праводзіцца «Славянскі Базар у Віцебску»

Нарадзіліся
1869: Лявон Вітан-Дубейкаўскі, дзеяч беларускага нацыянальнага руху, інжынер-будаўнік, паэт (пам. 6.11.1940)
1915: Антон Шукелойць, беларускі грамадскі дзеяч у ЗША
1927: Міхась Саўка, беларускі і бельгійскі мастак-рэстаўратар (пам. 10.9.1990)

Памерлі
1855: Тамаш Зан, беларускі і польскі паэт-рамантык, удзельнік рэвалюцыйнага руху, прыродазнавец (нар. 21.12.1796)
1957: Мікола Засім, беларускі паэт (нар. 19.11.1908)

Народны каляндар
Юлія. Сабор Раданежскіх святых.
Дзень Сысоя мокры – і восень будзе мокрая.

Прыказкi i прымаўкі
У ціхім балоце чэрці растуць.