25 ліпеняПадзеі1410: Войскі Польшчы і ВКЛ пачалі аблогу сталіцы Тэўтонскага ордэна, горада Марыенбур…

25 ліпеня

Падзеі
1410: Войскі Польшчы і ВКЛ пачалі аблогу сталіцы Тэўтонскага ордэна, горада Марыенбурга.
1853: У Мінску створана першая прафесійная пажарная каманда. Зараз адзначаецца Дзень пажарнай службы Беларуcі
1917: У Мінску скончыўся З’езд беларускіх арганізацый i партый, які ўтварыў Цэнтральную раду беларускіх арганізацый (пач. 21.7.1917).
1993: У Лідзе паставілі помнік Францыску Скарыну.

Нарадзіліся
1840: Юльян Крачкоўскі, беларускі фалькларыст, этнограф, гісторык і педагог (пам. 27.7.1903)
1894: Гаўрыла Прынцып, cербскі нацыяналіст, які забіў эрцгерцага Франца Фердынанда і яго жонку, што стала нагодай для развязвання 1-й сусветнай вайны (пам. 28.4.1918)
1910: Генадзь Цітовіч, беларускі дзеяч харавога мастацтва, кампазітар, дырыжор, фалькларыст, заснавальнік і кіраўнік Дзяржаўнага Акадэмічнага хору Беларусі (пам. 21.6.1986)
1912: Сяргей Астрэйка, беларускі паэт (пам. 14.9.1937)
1937: Дзмітрый Смольскі, беларускі кампазітар і педагог
1947: Аляксандр Мілінкевіч, беларускі палітык

Памерлі
1877: Іван Насовіч, беларускі філолаг, этнограф і фалькларыст, стваральніка «Слоўніка беларускай мовы» (нар. 26.9.1788)
1945: Станіслаў Грынкевіч, беларускі урач, пісьменнік, культурны, грамадскі і палітычны дзеяч (нар. 2.2.1902)
1984: Уладзімір Караткевіч, беларускі пісьменнік (нар. 26.11.1930)
1997: Наталля Арсеннева, беларуская паэтэса (нар. 20.9.1903)
2006: Янка Брыль, беларускі пісьменнік (нар. 4.8.1917)

Народны каляндар
– Прокл. На Прокла поле ад расы прамокла. Выходзяць на паляванне маладыя лісяняты, ваўкі.

Прыказкi i прымаўкі
– Рыба вады не баіцца.