Падзеі
1320: Адбылася бітва пад Меднікамі: войска ВКЛ перамагло рыцараў Тэўтонскага ордэна.
1644: Паводле прывілея караля Рэчы Паспалітай Уладзіслава IV Вазы заснаваны горад Скідзель.
1919: Польскія ўлады забаронілі беларускую газэту Беларуская думка
1990: Прыняцьце Вярхоўным Саветам БССР Дэклярацыі аб дзяржаўным сувэрэнітэце Беларусі, якая 25 жніўня наступнага году атрымала канстытуцыйны статус і 19 верасьня таго ж году была дапоўненая палажэньнямі аб дзяржаўнай сымболіцы й назьве. Дзяржаўнае свята з 1991 па 1996 гг.
1992: БНФ правёў шэсьце па цэнтральным праспэкце ў Менску ў сувязі з Днём незалежнасьці — гадавінай прыняцьця Дэклярацыі аб дзяржаўным сувэрэнітэце
2018: Назіралася самае доўгае месяцавае зацьменне XXI стагоддзя.
Нараджэньні
1877: Уладзімер Перцаў, беларукі гісторык
1906: Ежы Гедройц, польскі публіцыст, выдавец і рэдактар польскага часопісу «Kultura» ў Парыжы
Памерлі
1697: Дамінік Мікалай Радзівіл, дзяржаўны дзеяч ВКЛ (нар. 1648 або 1653)
1903: Юльян Крачкоўскі, беларускі фалькларыст, этнограф, гісторык і педагог (нар. 25.7.1840)
1969: Яўхім Кіпель, беларускі педагог, дзеяч беларускай эміграцыі (нар. 25.12.1895)
Народны каляндар
Анісім.
Прыказкі і прымаўкі
У дзіравым вядры не носяць вады.