24 ліпеняПадзеі1499: Набыла моц Кракаўска-Віленская унія, саюзная дамова паміж Вялікім Княствам Літо…

24 ліпеня

Падзеі
1499: Набыла моц Кракаўска-Віленская унія, саюзная дамова паміж Вялікім Княствам Літоўскім і Каралеўствам Польскім
1618: У мястэчку Еўе (цяпер Віевіс, Літва) выдадзены першы «Буквар мовы славенскай…».
1667: паспалітае рушаньне глыбачанаў у некалькі соцень чалавек дало адпор марадзёрам вугорскай харугвы польнага гетмана В. Валовіча, якія ня вытрымалі атакі і адступілі ад Глыбокага, страціўшы трох забітых і шмат параненых
1913: Янка Купала завяршыў фальклорна-рамантычную паэму «Яна і я».
1930: беларускі навуковец Гаўрыла Гарэцкі арыштаваны ДПУ БССР па справе «Працоўнай сялянскай партыі»
1969: «Апалон-11», які даставіў першую экспедыцыю на Месяц, паспяхова прывадніўся ў Ціхім акіяне.

Нарадзіліся
1783: Сімон Балівар, кіраўнік барацьбы за незалежнасць іспанскіх калоній ў Паўднёвай Амерыцы (пам. 17.12.1830)
1820: Люцыян Крашэўскі, беларускі і польскі мастак, фатограф (пам. 2.2.1892)
1896: Аляксандр Орса, беларускі педагог, грамадскі і культурны дзеяч (пам. 2.11.1959)
1911: Анатоль Астрэйка, беларускі паэт, аўтар тэкстаў многіх беларускіх песень (пам. 23.8.1978)
1929: Уладзіслаў Іосіфавіч Нядзведскі, беларускі пісьменнік
1934: Генадзь Гарбук, беларускі акцёр тэатра і кіно
1948: Ян Матусевіч, беларускі рэлігійны й грамадзкі дзеяч, сьвятар

Народны каляндар
Дзень Вольга-сенагнойкі. Сяляне маліліся святым, каб яны паслалі добрае надворе і ў вёсцы паспелі скончыць нарыхтоўку сена. Гэты дзень лічыўся добрым для паляўнічага промыслу.

Прыказкі і прымаўкі
Дай, божа, даваць, а не прасiць.