Падзеі
1097: У Аповесці мінулых часоў упершыню згадваецца горад Пінск.
1511: г. Навагрудак (Новагародак, Наваградак) атрымаў магдэбургскае права.
1662: Кароль Ян II Казімір Ваза спецыяльнай граматай абавязаў менскіх мяшчан падпарадкоўвацца гарадскім законам, трымацца звычаяў і павіннасцей, у любых абставінах падпарадкоўвацца гарадскому магістрату і ўдзельнічаць у абароне гарадскіх умацаванняў.
1997: У Мінску адбыўся 2-гі з’езд беларусаў свету.
Нарадзіліся
1875: Марцін Кухта, друкар, выдавец кніг на беларускай, рускай, польскай і літоўскай мовах
1896: Уладзімір Варава, беларускі пісьменнік і журналіст (пам. 4.5.1929)
1965: Зміцер Саўка, беларускі філолаг
Народны каляндар
Сцяпан і Савелій. Снапы вяжуць.
Прыказкi i прымаўкі
Касі, каса, пакуль раса, раса далоў – касец дамоў.