1 жніўня
Падзеі
1514: Армія Маскоўскай дзяржавы пасля трэцяй аблогі ўзяла Смаленск
1812: Напалеон Банапарт выдаў дэкрэт аб стварэнні войска адноўленага ВКЛ
1914: Пачалася Першая сусветная вайна
1920: Абвешчана аб стварэнні БССР
1937: У Мінску супрацоўнікі НКВД спалілі некалькі дзесяткаў тысяч рукапісаў беларускіх літаратараў
Нарадзіліся
1520: Жыгімонт Аўгуст, вялікі князь літоўскі і кароль польскі
1923: Мікола Грынчык, беларускі літаратуразнавец і крытык (пам. 1999)
1977: Аляксей Бацюкоў, беларускі пісьменнік
Народны каляндар
Макрына. Да палудня – лета, пасля палудня – восень.
Прыказкi i прымаўкі
Хто забыў сваіх продкаў — сябе губляе, хто забыў сваю мову — усё згубіў.