29 ліпеняПадзеі1939: Вярхоўны Савет БССР прыняў рашэнне перайменаваць горад Менск у Мінск.1961: Гара…

29 ліпеня

Падзеі
1939: Вярхоўны Савет БССР прыняў рашэнне перайменаваць горад Менск у Мінск.
1961: Гарадскі пасёлак Шацілкі пераўтвораны ў горад Светлагорск, Парыцкі раён перайменаваны ў Светлагорскі.
1965: у Мінску адкрыўся планетарый.
2008: Турэцкая кампанія «Turkcell» падпісала дамову пра набыццё 80 % акцый кампаніі БеСТ.

Нарадзіліся
1908: Юрка Лявонны, беларускі паэт (пам. 29.10.1937)

Памерлі
2004: Язэп Юхо, беларускі правазнавец, заснавальнік беларускай навуковай школы дзяржавы і права

Народны каляндар
Афінаген. Змаўкаюць птушкі. Лета пераступае спёку.

Прыказкi i прымаўкі
Дзіцятка хоць і крыва, ды бацьку з маткаю міла.