Падзеі
1840: Паводле ўказа расійскага імператара спынена дзеянне Статута ВКЛ на тэрыторыі Віленскай, Гродзенскай і Мінскай губерній.
1919: У Вільні Цэнтральнай беларускай радай Віленшчыны і Гродзеншчыны створана Беларуская вайсковая камісія — орган па фарміраванні беларускіх часцей у войску Другой Рэчы Паспалітай.
1992: на летніх Алямпійскіх гульнях ў Барсэлоне беларускі гімнаст Віталь Шчэрба за адзін дзень выйграў 4 залатыя медалі
Нарадзіліся
1549: Мікалай Радзівіл Сіротка, вялікалітоўскі дзяржаўны дзеяч, падарожнік, мемуарыст (пам. 28.2.1616)
1953 — Тацяна Арцюшына, беларуская грамадзка-палітычная дзяячка, мэдык
Памерлі
1719 — Караль Станіслаў Радзівіл, дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага, канцлер вялікі літоўскі, кавалер ордэна Белага арла
1833: Міхаіл Валовіч, удзельнік паўстання 1830—1831 гадоў, кіраўнік сялянскага паўстання на Слонімшчыне
1899 — Ян Эдвард Ваньковіч, удзельнік паўстаньня 1863 году
1953: Сяргей Скандракоў, беларускі навуковец-аграном, журналіст, краязнавец (нар. 21.10.1876)
Народны каляндар
Ілья. Свята дажджоў і навальніц. Заканчвалі летні сенакос. Пачынаюцца зажынкі.
Прыказкі і прымаўкі
Дурную галаву шапкаю не закрыеш.