Што адбывалася 5 жніўняПадзеі:1262 — Войскі Міндоўга і Шварна нанеслі паражэнне мазавецкаму рыцарств…

Што адбывалася 5 жніўня

Падзеі:
1262 — Войскі Міндоўга і Шварна нанеслі паражэнне мазавецкаму рыцарству пад Длугасёдламі.
1392 — Паміж Ягайлам і Вітаўтам заключана Востраўскае пагадненне, паводле якога Вітаўту перадавалася ўлада ў Вялікім княстве Літоўскім.
1506 — Адбылася бітва пад Клецкам, войска Крымскага ханства разбіта арміяй ВКЛ.
1772 — Адбыўся першы падзел Рэчы Паспалітай паміж Расіяй, Прусіяй і Аўстра-Венгрыяй.
2013 — Пачалася этнаграфічная экспедыцыя «Горкі-2013», арганізаваная Студэнцкім этнаграфічным таварыствам.

Нарадзіліся:
1461 — Аляксандар Ягелончык, вялікі князь літоўскі і кароль польскі
1924 — Аркадзь Жураўскі, беларускі мовазнавец (пам. 9.1.2009)
1947 — Віталь Скалабан, беларускі гісторык, літаратуразнавец
1947 — Віктар Пятровіч Маркавец, беларускі жывапісец

Памерлі:
1864 — Рамуальд Траўгут, генерал, удзельнік паўстання 1863-64, адзін з яго кіраўнікоў
1908 — Валерый Урублеўскі, беларускі і польскі рэвалюцыянер
1941 — Алесь Пруднікаў, беларускі паэт (нар. 14.5.1910)

Народны каляндар:
Пуд і Трафім бяссоннікі. Пара актыўных летніх работ. Жніво. Спраўлялі каліннікі-маліннікі. Сабор Смаленскіх святых.

Прыказкі і прымаўкі:
На яду мастак, а да работы сяк-так.